Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі друк параўноўвае Пуціна з Лукашэнкам


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Некаторыя польскія назіральнікі адзначаюць, што ўчорашні зварот да народу Уладзіміра Пуціна вельмі нагадваў выказваньні Аляксандра Лукашэнкі

У матэрыяле “Расея Пуціна ў цені Сталіна” галоўны рэдактар штодзёньніка “Fakt” Гжэгаж Янкоўскі піша, што слухаючы Пуціна, які казаў пра складаны лёс расейцаў, дрэнную працу дзяржаўнага апарату і недахопы Расеі, якая ідзе да свабоды і будуе грамадзянскую супольнасьць, “нельга было пазьбегнуць параўнаньняў з Лукашэнкам”.

“Беларускі сатрап таксама любіць расказваць казкі пра квітнеючую Беларусь, якая даўно б дасягнула вялізных посьпехаў, калі б ня жменька апазыцыянэраў, што займаюцца сабатажам. Толькі ў Пуціна іхную ролю адыгрываюць алігархі, якія трымаюць у сваіх руках сродкі масавай інфармацыі”, - адзначае Гжэгаж Янкоўскі.

Паводле рэдактара польскага штодзёньніка, Пуцін падобны да Лукашэнкі і тым, што публічна назваў распад Савецкага Саюзу “катастрофай”. “Яшчэ некалькі гадоў таму гэта падавалася неверагодным”, - адзначыў галоўны рэдактар штодзёньніка “Fakt”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG