Мэта пікету - прыгадаць жыхарам Брусэлю і супрацоўнікам офісаў шматлікіх міжнародных установаў пра гадавіну чарнобыльскай трагедыі. Гаворыць старшыня Задзіночаньня Зьміцер Піменаў.
(Піменаў: ) “Мы хацелі прыцягнуць увагу да праблемаў Беларусі, якая знаходзіцца пад акупацыйнай палітыкай Расеі. Давесьці да жыхароў Эўропы, што Расея – гэта пераемніца савецкай імпэрыі і нясе адказнасьць за злачынствы супраць беларускага народу”.
Удзельнікі пікету раздавалі мінакам улёткі зь інфармацыяй пра наступствы чарнобыльскай аварыі, а таксама трымалі плякаты, у тым ліку і з выявамі кіраўнікоў Расеі і Беларусі і надпісам “Лукашэнка – гэта Чарнобыль для Беларусі, Пуцін – гэта Чарнобыль для Эўропы”.
Між тым у Варшаве польскія зялёныя пратэставалі супраць плянаў пабудовы ў Польшчы атамнай электрастанцыі, спасылаючыся на трагічны досьвед Беларусі і Ўкраіны, а ў Варшаўскім унівэрсытэце ў аўторак – эўрапейская прэм’ера ўзнагароджанай “Оскарам” дакумэнтальнай стужкі “Сэрца Чарнобылю”.