Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве судзяць лідэра Маладога фронту


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў Сёньня ў судзе Ленінскага раёну горада Магілёва пачалося судовае слуханьне справы Сяржука Нягаціна, каардынатара магілёўскай арганізацыі Маладога фронту. Яго абвінавачваюць у распаўсюдзе друкаваных матэрыялаў, якія ганьбяць дзяржаўны лад, а таксама ў дробным хуліганстве і супраціўленьні міліцыянтам.

Сяржук Нягацін распавёў, што 23 красавіка ўвечары ў цэнтры Магілёва з ім адбылася недарэчнасьць – парваўся пакет, з якога пасыпаліся на тратуар каля трох соцень асобнікаў розных дэмакратычных газэтаў. Гэтае здарэньне прыцягнула ўвагу міліцэйскага патруля, які і затрымаў лідэра Маладога фронту.

Прысуд ў справе Сяржука Нягаціна чакаецца ў пятніцу, 29 красавіка.
XS
SM
MD
LG