Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея: вызваленьне казаскай журналісткі


МАСКВА. Пракуратура Маскоўскай вобласьці вызваліла з-пад варты затрыманую ў суботу рэдактарку апазыцыйнага казаскага тыднёвіка “Республика. Деловое обозрение” Ірыну Петрушову.

Расейскія праваахоўчыя органы не знайшлі падставаў для экстрадыцыі Петрушовай у Казахстан, дзе яна аб’яўленая ў вышук з абвінавачаньня ў нясплаце падаткаў.

Казаская апазыцыя лічыць перасьлед Петрушовай палітычна матываваным. У 2002 годзе пасьля пагрозаў на свой адрас журналістка пераехала з Казахстану ў Расею.
XS
SM
MD
LG