Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: дзясяткі ахвяраў аварыі цягніка


ТОКІЁ. Ня менш як 57 чалавек загінулі, а звыш 440 атрымалі раненьні ў чыгуначнай катастрофе на захадзе Японіі.

Сьпешная электрычка сышла з рэек у горадзе Амагасакі паблізу Осакі і ўрэзалася ў шматпавярховы жылы дом. У цягніку знаходзіліся 580 пасажыраў.

Паводле першых ацэнак, прычынамі здарэньня маглі быць высокая хуткасьць руху й неспрактыкаванасьць машыніста. Сёньняшняя аварыя стала найбольшай чыгуначнай катастрофаю ў Японіі за апошнія 40 гадоў.
XS
SM
MD
LG