Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Казулін: “У Беларусі ёсьць палітыкі, якія могуць перамагчы Лукашэнку"


Ул. Інф. “У сумленай адкрытай барацьбе я атрымаю перамогу над Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам” – такую заяву зрабіў на “круглым стале” у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы" былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін. Паводле яго , “сёньня ў Беларусі не адзін палітык ёсць, які гатовы яго перамагчы, у нас іх шмат”.

Казулін заявіў, што цяпер Лукашэнку падтрымліваюць прыблізна 30% выбарнікаў. Былы рэктар БДУ упэўнены , што Лукашэнка не рызыкне выйсьці зь ім у прамы эфір, каб падыскутаваць аб праблемах Беларусі. Падчас перадачы на “Эхо Москвы” Казулін выклікаў Лукашэнку на прамыя дэбаты ў Беларусі ці ў Расеі. На думку Казуліна, каб перамагчы Лукашэнку “дастаткова толькі правесьці сумленныя, нармальныя выбары ... Нам толькі трэба, каб стаяў назіральнік нармальны каля скрыні. І палічыў, і тады ўсё адразу стане на свае месцы", - заявіў Аляксандар Казулін.
XS
SM
MD
LG