Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэхія: прызначаны новы прэм''ер-міністар


ПРАГА. Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс зацьвердзіў новага прэм’ер-міністра краіны. Ім стаў былы міністар рэгіянальнага разьвіцьця Іржы Пароўбак.

Раней сёньня ў адстаўку з пасады прэм’ера падаў Станіслаў Грос, паклаўшы тым самым канец працягламу палітычнаму крызісу ў краіне. Таксама сёньня тры партыі, што ўваходзяць у кіроўчую ў Чэхіі кааліцыю, падпісалі пагадненьне аб далейшым супрацоўніцтве.
XS
SM
MD
LG