Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынаюцца польскія гастролі беларускіх ліцэістаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 25 красавіка ў Варшаве канцэртам у клюбе “Пункт” пачынаецца міні-тур па Польшчы музыкаў зь Беларускага гуманітарнага ліцэю. Гэтым разам яны зайграюць у Варшаве і Познані. Гэта ўжо другі польскі тур ліцэістаў – летась яны выступалі ў Гайнаўцы, Бельску-Падляскім і Варшаве.

Гаворыць Ігар Знык – варшаўскі прадпрымальнік, які на грамадзкіх пачатках займаецца арганізацыяй канцэртаў навучэнцаў ліцэю:

(Знык: ) “Ліцэісты граюць так як граюць – добра і зь вялікім энтузіязмам. Канешне, іхныя канцэрты – гэта будуць падзеі больш палітычныя, чым мастацкія. Але, калі казаць шчыра, ліцэісты граюць лепей, чым іншыя гурты, якія ствараюць людзі іхнага ўзросту”.

Увесь даход ад канцэртаў у Варшаве і Познані будзе пераказаны на патрэбы ліцэю.
XS
SM
MD
LG