Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася інтранізацыя Папы Бэнедыкта XVI


РЫМ. У Рыме адбылася ўрачыстая цырымонія інтранізацыі новага Папы Бэнедыкта 16-га на Сьвяты пасад. У часе імшы на плошчы Сьвятога Пятра яму былі перададзеныя сымбалі пантыфікату – гэтак званы “пярсьцёнак рыбака” і эпітрахіль – адмысловая белая накідка, вышытая шасьцю крыжамі. Бэнедыкт 16-ы зьвярнуўся да вернікаў з прамовай, у якой заклікаў да адзінства хрысьціянаў. На цырымоніі прысутнічалі многія ўсясьветныя лідэры, прадстаўнікі іншых канфэсіяў і рэлігіяў, а таксама сотні тысячаў пілігрымаў, шмат якіх – зь Нямеччыны, радзімы пантыфіка. Цырымонія адбылася ў надзвычайных захадах бясьпекі.
XS
SM
MD
LG