Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вынікам новых тэрактаў у Іраку -- 30 загіблых


БАГДАД. Як найменей 30 чалавек сталі сёньня ў Іраку ахвярамі тэрактаў і нападаў. Дзесяткі людзей параненыя. У горадзе Тыкрыце у выніку выбухаў загінулі 7чалавек, дзесяткі параненыя. Тэрарысты- сьмяротнікі падарвалі два замінаваных аўтамабілі ля будынку паліцэйскай акадэміі. На поўдзень ад Багдаду падарвалася на міне амэрыканская вайсковая аўтакалёна. Забітыя 4 іракцы, што былі побач. Выбухі і напады з чалавечымі ахвярамі адбыліся і ў іншых раёнах краіны.
XS
SM
MD
LG