Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі арыштаваныя тры палестынцы


ЕРУСАЛІМ. У Ізраілі недалёка ад Тэль-Авіву арыштаваныя тры палестынцы, як мяркуецца, баявікі адной з палестынскіх груповак. Іх аўтамабіль спынілі на блёкпосьце. Яшчэ адзін чалавек, які знаходзіўся ў аўтамабілі, уцёк. Захады бясьпекі ў Ізраілі рэзка ўзмоцненыя на час сьвята Пэйсах. Блёкпасты вельмі ўскладнілі перамяшчэньні па дарогах краіны. Палестынскія тэрыторыі перакрытыя.
XS
SM
MD
LG