Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кувэйце разграмілі амбасаду Бангладэшу


КУВЭЙТ. У Кувэйце разгромленая амбасада Бангладэшу. Каля тысячы грамадзянаў Бангладэшу, якія працуюць у Кувэйце, узялі амбасаду штурмам. Вынікам – разьбітыя вокны, паламаная мэбля, зьнішчаныя дакумэнты. Два чалавекі былі параненыя. Дыпляматы выклікалі паліцыю, якая праз пэўны час змагла ўсталяваць парадак. Некалькі чалавек арыштаваныя. Наёмныя рабочыя з Бангладэшу гэтакім чынам выказалі свой пратэст, што цягам апошніх пяці месяцаў яны не атрымлівалі заробку.
XS
SM
MD
LG