Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зрынуты прэзыдэнт Эквадору пакінуў краіну


КІТА. Зрынуты прэзыдэнт Эквадору Лусіа Гуціерас пакінуў краіну на самалёце бразільскіх ваенна-паветраных сілаў. Бразілія дала яму прытулак. Новы прэзыдэнт Эквадору Альфрэда Паласія выдаў ордэр на арышт Гуціераса, аднак, пазьней заявіў, што ня будзе пярэчыць ягонай эміграцыі. Пасьля адхіленьня ад улады экс-прэзыдэнт правёў 4 дні ў амбасадзе Бразіліі, якое абураныя людзі ўзялі ў аблогу. Сёньня Гуціерас зь сям’ёй змог пакінуць амбасаду праз чорны ход.
XS
SM
MD
LG