Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерусаліме напалі на Патрыярха Грэцкай праваслаўнай царквы


ЕРУСАЛІМ. У Ерусаліме адбыўся напад на Патрыярха Грэцкай праваслаўнай царквы Ірынея Першага. Разьюшаны натоўп арабаў-хрысьціянаў напаў на патрыярха, калі ён выходзіў з царквы Магілы Госпада, дзе ён толькі што адслужыў літургію. Ізраільская паліцыя ўратавала сьветара ад расправы. Патрыярх мае дачыненьне да скандалу вакол сумнеўнай зьдзелкі. Нядаўна вялікі надзел зямлі ў старым Ерусаліме, якім валодала Грэцкая праваслаўная царква, быў прададзены ізраільскім інвэстарам.
XS
SM
MD
LG