Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідэры Кітаю і Японіі абмеркавалі стасункі


ДЖАКАРТА. Кітайскі прэзыдэнт Ху Дзіньтао і японскі прэм’ер-міністар Дзюн’іціра Каідзумі за зачыненымі дзьвярыма абмеркавалі сёньня шляхі да пацяпленьня ў двухбаковых стасунках. Сустрэча адбылася пры канцы саміту лідэраў Азіі і Афрыкі, на наступны дзень пасьля таго, як Каідзумі публічна перапрасіў за злачынствы японскага войска ў краінах Азіі ў часе ІІ усясьветнай вайны. Нежаданьне Японіі прызнаць факт гэтых злачынстваў выклікала масавыя дэманстрацыі пратэсту ў Кітаі. Лідэры дзьвюх дзяржаваў выказалі задавальненьне вынікамі сустрэчы.
XS
SM
MD
LG