Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мусаўі прызнаў сябе вінаватым у тэрактах


АЛЕКСАНДРЫЯ. ШТАТ ВІРДЖЫНІЯ, ЗША. Францускі грамадзянін Закарыяс Мусаўі прызнаў у амэрыканскім судзе сваё дачыненьне да тэрактаў 11 верасьня 2001 году. Міністар юстыцыі ЗША Альбэрта Гансалес заявіў, што абвінаваўчы бок будзе дамагацца сьмяротнага выраку. 36-гадовы Мусаўі заявіў суду, што ён прыкладзе ўсе намаганьні, каб пазьбегчы пакараньня сьмерцю. У афіцыйным паказаньні суду, які Мусаўі падпісаў, гаворыцца, што лідэр “Аль-Кайды” Ўсама бін Лядэн асабіста выбраў яго для ўдзелу ў тэрарыстычнай апэрацыі ў Нью-Ёрку. У выніку тых нападаў загінулі каля трох тысячаў чалавек.
XS
SM
MD
LG