Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі супраць забароны Ірану распрацоўваць ядзерную праграму


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што забарона Ірану распрацоўваць уласную мірную ядзерную праграму можа прынізіць гэтую краіну і прывесьці да непажаданых вынікаў. Пуцін зрабіў гэтую заяву ў інтэрвію ізраільскай тэлевізіі. Расейскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Масква дапамагае Тэгерану выключна ў галіне мірнага атама. Ізраіль і ЗША перакананыя, што Іран сакрэтна распрацоўвае ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG