Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Бэнэдыкт ХVI падзякаваў журналістам


ВАТЫКАН. Папа Бэнедыкт XVI падзякаваў усясьветным сродкам масавай інфармацыі за тое, як яны асьвятлялі пахаваньне былога пантыфіка Яна Паўла ІІ і выбары новага. Выступаючы ў Ватыкане, Бэнэдыкт XVI вітаў на розных мовах болей як тры тысячы журналістаў і заявіў, што ён пастараецца быць адкрытым для СМІ, гэтак жа, як быў адкрыты Ян Павал ІІ. Заўтра ў Ватыкане адбудзецца інаўгурацыя новага папы Бэнэдыкта XVI. На цырымонію прыбудуць лідэры многіх краінаў сьвету, прадстаўнікі каралеўскіх дамоў Эўропы і да паўмільёна пілігрымаў. Італьянскія ўлады робяць надзвычайныя захады, каб гарантаваць бясьпеку.
XS
SM
MD
LG