Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канфэрэнцыя ў Вене не дасягнула згоды


ВЕНА. Удзельнікі міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях назіраньня за выбарамі ня здолелі дамовіцца што да расейскіх патрабаваньняў зьмяніць мэтады ацэнкі справядлівасьці выбараў ў посткамуністычных дзяржавах. Больш за 200 экспэртаў абмяркоўвалі маніторынг выбараў з боку Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Старшыня Цэнтравыбаркаму Расеі Аляксандар Вешнякоў заявіў, што на некаторыя ацэнкі АБСЭ уплываюць палітычныя мэты асобных краін. Дэлегат ЗША Джон Кейл сказаў, што некаторыя краіны ня маюць палітычнай волі, каб выканаць абавязаньні перад АБСЭ што да свабодных і справядлівых выбараў
XS
SM
MD
LG