Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГУАМ патрабуе вываду расейскіх войскаў


КІШЫНЭЎ. Удзельнікі саміту лідэраў чатырох краінаў запатрабавалі як найхутчэйшага вываду расейскіх войскаў з Грузіі і Малдовы. У саміце ўзялі ўдзел лідэры Азэрбайжану, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Падчас саміту прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў:

(Саакашвілі: ) “Вайсковыя базы Расеі знаходзяцца ў Грузіі супраць волі грузінскага народу. І гэта не ў інтарэсах Расеі, ні ў інтарэсах Грузіі, ні ў інтарэсах двухбаковых адносінаў і рэгіянальнай бясьпекі. Мы спадзяемся, што перад самітам у Маскве ўдасца дамовіцца на прымальных умовах пра цывілізаваны, паэтапны, але канчатковы вывад расейскіх вайсковых базаў”.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі сказаў таксама, што краіны-ўдзельніцы саміту гатовыя паспрыяць разьвіцьцю дэмакратычных працэсаў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG