Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынію шантажуюць закладнікамі


БАГДАД. Адна з ірацкіх груповак пагражае забіць трох выкрадзеных румынскіх журналістаў і амэрыканскага перакладчыка, калі Румынія цягам чатырох дзён ня выведзе войскаў з Іраку. Арабскі тэлеканал "Аль-Джазіра" паказаў відэазапіс з чатырма закладнікамі, якіх выкралі ў мінулым месяцы. Раней сёньня каля адной з шыіцкіх мячэцяў Багдаду здарыўся выбух. Паводле ірацкіх уладаў, забітыя прынамсі восем чалавек, дваццаць – параненыя.

Учора ў Іраку быў зьбіты баўгарскі верталёт. Загінулі ўсе адзінаццаць чалавек на борце. Адказнасьць за тэракт ўзяла на сябе групоўка, якая называе сябе “Ісламскай арміяй ў Іраку”. Міністар абароны Баўгарыі Мікалай Сьвінараў заявіў, што напад не паўплывае на дзеяньні амаль пяці сотняў баўгарскіх пяхотнікаў у Іраку.
XS
SM
MD
LG