Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каідзумі выбачыўся за японскія злачынствы


ДЖАКАРТА. Прэм’ер-міністар Японіі Дзюньіціра Каідзумі папрасіў прабачэньня за злачынствы японскай арміі ў краінах Азіі ў часе ІІ усясьветнай вайны. Гэтыя прабачэньні прэм’ер-міністар прынёс падчас адкрыцьця саміту лідэраў краінаў Азіі і Афрыкі ў Джакарце. Каідзумі паведаміў журналістам, што ў суботу сустрэнецца ў кулюарах саміту зь лідэрам Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Цьзінтао, каб пагасіць напружанасьць паміж дзьвюма краінамі. Шматлюдныя дэманстрацыі пратэсту, якія адбываліся ў Кітаі апошнія тыдні, былі выкліканыя нежаданьнем Токіё прызнаць злачынствы мінулага.
XS
SM
MD
LG