Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Бундэстагу камэнтуе выказваньні К.Райс


Ул. інф. “Кандаліза Райс мае ўсе падставы называць Беларусь апошняй дыктатурай, што застаецца ў цэнтры Эўропы” – так пракамэнтавала адпаведныя выказваньні Дзяржсакратара ЗША вядомы нямецкі палітык, дэпутатка Бундэстагу Кляўдыя Нольтэ

У сёньняшняй заяве для прэсы дакладчыца фракцыі ХДС/ХСС па Беларусі падкрэсьліла, што рэжым Лукашэнкі, які вядзе краіну да таталітарызму, ня можа быць прымальны для Эўропы.

Паводле Кляўдыі Нольтэ, нямецкая хрысьціянска-дэмакратычная апазыцыя яшчэ летась падала ўрадавай сацыял-дэмакратычнай кааліцыі шэраг прапановаў, накіраваных на падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. Сярод іх - арганізацыя замежнага вяшчаньня, накіраванага на гэтую краіну, стварэньне адмысловага фонду Эўразьвязу ў мэтах падтрымкі беларускай апазыцыі ды ўвядзеньне шэрагу санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Кляўдыя Нольтэ выказала свае шкадаваньні ў сувязі з тым, што кіраўнічыя сацыял-дэмакраты так дагэтуль і не падтрымалі гэтых прапановаў. У выніку, лічыць дэпутатка Бундэстагу, задача адкрытага ўсталяваньня дэмакратыі на межах Эўрапейскага Зьвязу ізноў ўскладаецца на адных амэрыканцаў. Як перакананая Кляўдыя Нольтэ, чырвона-зялёная ўрадавая кааліцыя Нямеччыны мусіць дзейнічаць больш рашуча ў пытаньнях адпаведнай “суседзкай” палітыкі Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG