Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Настаў час Беларусі” – загаловак вялікімі літарамі і здымак Кандалізы Райс, якая прамаўляе у Вільні


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Так выглядае першая паласа сёньняшняга нумару найвялікшага штодзёньніка ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе “Gazeta Wyborcza”. Гэтай тэме прысьвечаныя таксама шэраг артыкулаў і ў іншых польскіх мэдыях

“Кандаліза Райс маральна падтрымала беларускіх апазыцыянэраў і запэўніла іх у тым, што Злучаныя Штаты падтрымліваюць дэмакратызацыю Беларусі. Пасьля сустрэчы спадарыня Райс заявіла, што надыйшоў час зьменаў у гэтай “апошняй дыктатуры Эўропы”, - піша “Gazeta Wyborcza”.

Паводле польскага штодзёньніка, “словы Кандалізы Райс у справе Беларусі надзвычай важныя”, асабліва напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, калі апазыцыя спрабуе вылучыць адзінага кандыдата.

“Gazeta Wyborcza” падае таксама меркаваньні расейскіх адмыслоўцаў – адныя кажуць, што зьмена ўлады ў Беларусі магчымая толькі пасьля таго, як на барыкадах праліецца кроў, другія ўпэўненыя, што менскі рэжым ператварыўся ў такі анахранізм, што сам павінен абваліцца.

“Між тым учора Лукашэнка ізноў пагражаў суседзям. Пасья сканчэньня беларуска-расейскіх манэўраў ён заявіў журналістам, што суседзі занепакоеныя такімі манэўрамі, але няхай ведаюць, што мы не паказваем ім нават аднаго працэнту таго, што мы маглі б зь імі зрабіць”, - піша “Wyborcza”.

У артыкуле “Апошняя дыктатура Эўропы” іншы польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” адзначае: Кандаліза Райс упэўненая, што зьмены ўлады ў Беларусі можна чакаць ужо ў 2006-м годзе ў часе прэзыдэнцкіх выбараў.
XS
SM
MD
LG