Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША ўхваліў выдзяленьне 5 мільёнаў даляраў на дапамогу дэмакратыі ў Беларусі


Алеся Сёмуха, Вашынгтон Сэнат ЗША прагаласаваў 99 галасамі “за” пры ніводным “супраць” за выдзяленьне дадатковых сродкаў на 2005 фінансавы год на выдаткі, звязаныя з абаронай і змаганьнем з сусьветным тэрарызмам.

Выдаткі на замежнаую дапамогу – гэта толькі невялікая частка законапраекту, складае яна 1,7 мільярдаў даляраў і прызначаецца пераважна на адбудову Афганістану і дапамогу ахвярам цунамі.

Аднак 70 мільёнаў з гэтай сумы прапануецца на дапамогу незалежным краінам былога СССР. Так, напрыклад, Украіне выдзяляецца 60 мільёнаў даляраў дапамогі ў дадатак да ўжо затрачаных сёлета сродкаў. Беларусі – 5 мільёнаў даляраў. Таксама 5 мільёнаў – на гуманітарныя патрэбы жыхарам Чачэніі ды Інгушэтыі.

Выдзяленне сродкаў Беларусі было рэкамэндавана Сэнацкім камітэтам па асыгнаваньнях. Цытата з рашэньня:

“Камітэт бачыць унікальную магчымасьць дапамагчы ўсталяваньню дэмакратыі ў Беларусі зважаючы на посьпехі суседняй Украіны. Для гэтых мэтаў Камітэт рэкамэндуе выдзеліць 5 мільёнаў даляраў дапамогі, якія будуць у распараджэньні Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы пры Дзярждэпартамэнце. З гэтай сумы прынамсі 2 мільёны пойдуць на дапамогу дэмакратычным палітычным партыям у Беларусі”.

Але перш чым прыняты Сэнатам законапраект увойдзе ў сілу, ён мае прайсьці ўзгадненьне з падобным законапраектам Палаты Прадстаўнікоў, якая раней выдзеліла ўдвая меншыя сродкі на дадатковую замежную дапамогу. А Беларусь і зусім не фігуравала ў палатаўскім варыянце законапраекту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG