Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж.Буш пра дапамогу ірацкім сілам бясьпекі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў пацьвердзіў гатовасьць Вашынгтону дапамагчы ірацкім ўладам у гарантаваньні бясьпекі ў Іраку. Выступаючы ў чацьвер у Вашынгтоне, Джордж Буш адзначыў, што сілы кааліцыі падрыхтавалі і ўзброілі 150 тысячаў супрацоўнікаў ірацкіх сілаў бясьпекі. Амэрыканскі лідэр адзначыў, што ўпершыню колькасьць ірацкіх паліцыянтаў і супрацоўнікаў спэцслужбаў перавышае колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку, і цяпер Злучаныя Штаты працуюць над стварэньнем сыстэмы камандаваньня.
XS
SM
MD
LG