Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урадавы крызыс у Італіі


РЫМ. Прэм’ер-міністар Італіі Сільвіё Бэрлюсконі сёньня праводзіць перамовы з ключавымі ранейшымі саюзьнікамі па правацэнтрысцкай кааліцыі пасьля ўчорашняга рашэньня Бэрлюсконі пайсьці ў адстаўку і сфармаваць новы ўрад. Кааліцыя з чатырох партый разваліліся з прычыны незадаволенасьці прадстаўнікоў партый вынікамі рэгіянальных выбараў. Бэрлюсконі спрабуе стварыць новую кааліцыю з тых жа партый, каб яна праіснавала да новых выбараў у наступным годзе. Галоўны канкурэнт Бэрлюсконі, кіраўнік левацэнтрысцкага апазыцыйнага зьвязу пераконвае прэзыдэнта Італіі Карла Чампі прызначыць датэрміновыя выбары.
XS
SM
MD
LG