Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цытаты мінулага – 21 красавіка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 21 красавіка.

“Беларуская крыніца”, 1935 год. Пра беларускія звычаі на Вялікдзень:

“Роля беларускага яйка на Вялікдзень также дужа важная. Уся разрыўка беларуса каля яйка цяпер абвяртаецца. І прыгожа па беларуску на Вялікдзень яйко фарбуецца! У нас яйкі або чырвоныя, або жоўтыя. А гэтыя ж колеры — беларускія. Зварыць яйкі ў лупінах з цыбулі, тады яны чырвонымі будуць, а зварыць іх у лазовых каткох, тады яны сьветла-жоўтымі будуць. Першы і другі дзень на Вялікдзень беларусы ў яйкі гуляюць. У іх ёсьць дзьве яечныя гульні. Адна, што яйкі б’юць, а другая, што яйкі качаюць. У гэтым часе па беларускіх вёсках і мястэчках падымаецца цэлы яечны хазарт”.

“Звязда”, 1985 год. Фатаздымак, на якім мноства тэлевізараў. Подпіс:

“Гэты здымак зроблен не ў буйным тэлецэнтры, а ў звычайнай сельскай сярэдняй школе вёскі Сноў Нясвіжскага раёна. Паспяховаму правядзенню навучальна-выхаваўчага працэсу актыўна дапамагае тэлевізійная замкнёная сістэма, якая дзейнічае на шасці каналах. У класах устаноўлены тэлевізары, і настаўнік, пры неабходнасці, можа пазваніць у цэнтральную апаратную, заказаць відэазапіс патрэбнай праграмы, слайд-фільм, гукавое суправаджэнне. Праверыць, як праходзяць заняткі, дырэктару школы Анатолю Пятровічу Еўзрэзаву можна, не выходзячы са свайго кабінета, націснуўшы на пульце кіравання патрэбны клавіш”.

“Свободныя новости”, 1995 год:

“Гэтае сталічнае ДТЗ (дарожна-транспартнае здарэньне) нічым не прэтэндавала на выключнасьць: іншамарка наехала на жанчыну, тая трапіла ў траўматалягічнае аддзяленьне. Выключнасьць выявілася пазьней, калі гаспадар іншамаркі, прадпрымальнік Н., пазьбег суровага пакараньня, а жанчына з усёй сваёй сям’ёй паехала адпачываць і лячыцца ў Італію… Вось якое выкупленьне грахоў прыдумаў для сябе новы беларус, пры гэтым ён паабяцаў штомесяц плаціць пацярпелай на працягу васьмі гадоў (на такі тэрмін ён мог трапіць за краты) тысячу даляраў у якасьці кампэнсацыі”.
XS
SM
MD
LG