Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія дазволіць аднаполыя шлюбы


МАДРЫД. Парлямэнт Гішпаніі сёньня ўхваліў закон, які дазваляе аднаполым парам уступаць у шлюб і усынаўляць ці ўдачараць дзяцей. За закон прагаласавалі 183 дэпутаты, супраць – 136, шасьцёра ўстрымаліся. Чакаецца, што закон пачне дзейнічаць улетку, пасьля таго, як яго ўхваліць гішпанскі сэнат. Гэта зробіць Гішпанію трэцяй краінай у сьвеце, пасьля Нідэрляндаў і Бэльгіі, дзе дазваляюцца аднаполыя шлюбы.
XS
SM
MD
LG