Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зробленая спроба замаху на кіраўніка ўраду Іраку


БАГДАД. У Багдадзе ўчора ўвечары была зробленая спроба замаху на кіраўніка пераходнага ўраду Іраку Іяда Аляўі. Тэрарыст-сьмяротнік ў аўтамабілі атакаваў канвой, у якім знаходзіўся Аляўі. Забіты адзін і параненыя чатыры ірацкіх паліцыянты. Сам Аляўі не пацярпеў. Раней гэтым жа днём прэзыдэнт Іраку Джаляль Талябані заявіў, што ў чацьвер будзе названы склад урад Іраку. Учора на поўдзень ад Багдаду ў рацэ Тыгр былі знойдзеныя целы 50 чалавек. Як заявіў Талябані, усе забітыя – закладнікі-шыіты, захопленыя суніцкімі паўстанцамі ў суботу ў горадзе Мадэне.
XS
SM
MD
LG