Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына працягнула дазвол ЗША на карыстаньне вайсковай базай


АНКАРА. Урад Турэччыны вырашыў працягнуць дазвол, дадзены ваеннай авіяцыі ЗША на карыстаньне турэцкай вайсковай базай Інсырлік. Гэтую базу ЗША выкарыстоўваюць дзеля дастаўкі гуманітарнай дапамогі і сродкаў матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня ў Ірак і Аўганістан. Міністар замежных справаў Турэччыны Абдула Гюль заявіў, што, як і раней, кожны палёт будзе адбывацца толькі з дазволу турэцкіх уладаў.
XS
SM
MD
LG