Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына асудзіла рашэньне польскіх дэпутатаў


АНКАРА. Турэччына асудзіла рашэньне польскіх дэпутатаў прызнаць генацыдам масавыя забойствы армянаў у часе Першай усясьветнай вайны. Адпаведную рэзалюцыю прыняў у аўторак польскі парлямэнт. У пісьмовай заяве МЗС Турэччыны ўтрымліваецца заклік да польскіх дэпутатаў пазьбягаць ініцыятываў, якія маглі бы выклікаць помсту і нянавісьць паміж людзьмі. Тым часам, прэзыдэнт Арменіі Роберт Качаран яшчэ раз заклікаў Турэччыну прызнаць факт генацыду армянаў.
XS
SM
MD
LG