Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс Эквадору адхіліў ад пасады прэзыдэнта


КІТА. Кангрэс Эквадору ўчора прагаласаваў за адхіленьне ад пасады прэзыдэнта Лусія Гуціераса на тле вулічных пратэстаў з патрабаваньнем ягонай адстаўкі. Абавязкі прэзыдэнта, паводле пастановы парлямэнту, будзе выконваць віцэ-прэзыдэнт Альфрэда Паласія. Ён ужо прыняў прысягу. Прэзыдэнт Гуціерас пакінуў прэзыдэнцкі палац, але, як заявіў ягоны прадстаўнік, працягвае выконваць свае абавязкі і знаходзіцца ў Эквадоры ў прыватным доме. Войска адмовілася падтрымаць прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG