Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва НАТО праводзіць сустрэчы ў Вільні


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня у Вільні пачалася двухдзённая нефармальная сустрэча 26 міністраў замежных справаў краінаў – сябраў НАТО дзеля умацаваньня дыялёгу Паўночнага альянсу у стратэгічных пытаньнях. Мэта сустрэчы – як мага больш актыўна і вычарпальна абмеркаваць цяперашнія праблемы міжнароднай бясьпекі.

Заплянаваныя дыскусіі адносна аднаўленьня Аўганістану, зьменаў, якія адбыліся пасьля Бонскага працэсу, далучэньня НАТО да праграмаў навучаньня у Іраку, будучыні Косава і палітычнай сытуацыі на Блізкім Усходзе. У ліку тэмаў абмеркаваньня – прапановы адносна інтэнсіўнага дыялёгу з Украінай, падтрымка дынамікі дачыненьняў з Расеяй.

У Вільню прыехалі таксама генэральны сакратар НАТО Яп дэ Гоп Схефэр, кіраўнік замежнай палітыкі і агульнай бясьпекі Эўрапейскага Зьвязу Хаўер Саляна, кіраўнік НАТО генэрал Джэймс Джонс, Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, іншыя прадстаўнікі высокага рангу альянсу і краінаў, якія у яго уваходзяць.

Сёньня заплянаваны дыпляматычны прыём у Віленскай ратушы і нефармальная вечаровая сустрэча міністраў замежных справаў краінаў-сябраў НАТО у Віленскім палацы Хадкевічаў. Заўтра у Вільню прыедуць міністры замежных справаў Украіны і Расеі.

НАТО і Расея маюць намер падпісаць пагадненьне адносна далучэньня Расеі да праграмы "Партнэрства дзеля міру", якое паспрыяе вайсковаму супрацоўніцтву Расеі з краінамі НАТО. На паседжаньні НАТО і ўкраінскай камісіі міністры абмяркуюць, як паглыбіць палітычны дыялёг і дапамагчы ураду Украіны ажыцьцявіць дэмакратычныя рэформы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG