Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: знойдзеныя целы 50 закладнікаў


БАГДАД. Прэзыдэнт Іраку Джаляль ТалябАні паведаміў, што непадалёк ад Багдаду ў рацэ Тыгр знойдзеныя целы 50 закладнікаў, захопленых ваеўнікамі. На мінулым тыдні прадстаўнікі кіраўніцтва Іраку заявілі, што ў горадзе Мадэн паўстанцы суніты захапілі ў закладнікі звыш 100 шыітаў. Ірацкія паліцыянты правялі рэйд у гэты горад, аднак ніякага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі не знайшлі. Сёньня ж ваеўнікі забілі 19 супрацоўнікаў ірацкай нацыянальнай гвардыі ў горадзе Хадыта на поўнач ад Багдаду. Іхнія целы былі пакладзеныя каля сьцяны футбольнага стадыёну. Раней сёньня у выніку выбуху бомбы, закладзенай у аўтамабілі, загінулі дзьве цывільныя асобы. У аўторак пасьля выбуху прыдарожнай міны загінулі два амэрыканскія вайскоўцы.
XS
SM
MD
LG