Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Першая імша Бэнэдыкта XVІ


ВАТЫКАН. Новы папа рымскі Бэнэдыкт 16 заявіў, што хоча працягваць пачатую Янам Паўлам ІІ працу ў аб’яднаньні усіх хрысьціянаў і наладжваньню дыялёгу зь іншымі рэлігіямі. Гэтыя мэты ён назваў сярод галоўных прыярытэтаў у сваім пасланьні да кардыналаў. Бэнэдыкт 16 сёньня правёў сваю першую імшу ў Сыкстынскай капліцы ў якасьці кіраўніка рымска-каталіцкай царквы. Патрыярх маскоўскі і Ўсея Русі Алексій Другі ў сваім віншаваньні новаму Папу адзначыў, што дзьве галіны хрысьціянства павінны аб’яднаць свае намаганьні ў пашырэньні хрысьціянскіх каштоўнасьцяў
XS
SM
MD
LG