Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Магілёве: як людзі ставяцца да суботніка?


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў У наступную суботу ўлады Беларусі абвясьцілі суботнік. У Магілёўскай вобласьці вырашана, што ён пройдзе на працоўных месцах, у спэцыяльны фонд павінны быць пералічаныя сродкі, заробленыя за дзень работнікамі прадпрыемстваў і ўстановаў. Грошы, абяцаюць улады, будуць выдаткаваныя на аднаўленьне і добраўпарадкаваньне помнікаў і мэмарыялаў другой усясьветнай вайны. А як ставяцца да суботнікаў магілёўцы?

(Спадар: ) “Калі горад прыбраць, акультурыць, значыць — трэба”.

(Спадарыня: ) “Будзе акуратна і чыста”.

(Спадар: ) “Няхай працуюць, дай Бог ім здароўя. Так было закладзена яшчэ Ўладзімерам Ільлічом зь бервяном”.

(Спадарыня: ) “Я мяркую, што пра Леніна ўжо ніхто ня згадвае, а апраўдана тым, што горад стаў чыстым. Таму ўвогуле я ня супраць”.

(Спадар: ) “Можна па-рознаму глядзець. Адному падабаецца, іншаму — не. Мне не падабаецца. Не падабаецца, і ўсё. Гэта маё меркаваньне, без камэнтароў”.

(Спадарыня: ) “Мне падаецца, што апраўдана. Таму што трэба дапамагчы навакольнаму асяродзьдзю — прыбраць усё, каб нам было чыста”.

(Спадар: ) “А з чаго адраджэньне? Гэта штогод адбываецца. Нешта ж зробяць: там парадкі навядуць, пафарбуюць, прыгожа будзе”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці апраўдана, на ваш погляд, вяртаньне да савецкай традыцыі красавіцкіх суботнікаў цяпер, ва ўмовах сучаснай Беларусі?”

(Спадарыня: ) “Я гэта не прыраўноўваю да адраджэньня традыцыі, але, дапусьцім, мне ўсё роўна давядзецца мыць вокны ў сваім кабінэце, і таму я гэта зраблю ў наступную суботу”.

(Спадарыня: ) “Я лічу, што не апраўдана. У мяне ёсьць прафэсія, я павінна займацца ёй, а ня мыць вокны альбо прыбіраць свой кабінэт. Я мяркую, што ёсьць людзі, якія атрымліваюць за гэта грошы. Яны павінны гэта рабіць, а ня я”.

(Спадар: ) “Канечне, не апраўдана. Таму што людзей проста заганяюць на працу і зьбіраюць зь іх грошы. Нікому гэта на самой справе не патрэбна”.

(Спадарыня: ) “Можа быць, і апраўдана. Мне падаецца, што грамадзяне павінны дзяржаве дапамагаць, клапаціцца пра чысьціню вуліцаў, канечне”.

(Спадар: ) “Патрыятычныя пачуцьці выхоўваюць у моладзі нашай. Прымусова альбо непрымусова, але я лічу, што гэта правільна”.

(Спадар: ) “Лічу, што не. Таму што кожны павінен выконваць на сваім працоўным месцы свае абавязкі — паводле сваёй прафэсіі. І не павінен ісьці на вуліцу і махаць там мятлой. Павінны для гэтага быць спэцыяльныя структуры, я лічу”.

(Спадар: ) “Гэта вяртаньне да былога. А гэта ўжо ня добра”.

(Спадарыня: ) “Мне не падабаецца, і ўвогуле я лічу, што гэта няправільна. Навошта нам увогуле суботнікі? Усё прыбрана, чыста, людзі працуюць, так што сэнсу няма ў суботніка. У чым ён заключаецца — незразумела. У тым, каб выйсьці на працу і патраціць свой час? Не, я больш зраблю працы дома”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG