Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Цімашэвіч: заявы Лукашэнкі "не дастойныя чалавека, які займае пасаду прэзыдэнта"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Скандальным і пазбаўленым сэнсу назваў учорашнія антыпольскія заявы Аляксандра Лукашэнкі сьпікер польскага Сэйму, былы міністар замежных справаў, Уладзімеж Цімашэвіч. “Форма гэтых заяваў скандальная, а зьмест ня мае сэнсу... Гэта выступ раздражнёнага дыктатара, якому не падабаецца, што ў ягонай краіне яшчэ ня ўсе яго баяцца”, – заявіў Уладзімеж Цімашэвіч, які быў госьцем ранішняй публіцыстычнай праграмы польскага “Радыё ЗЭТ”.

Паводле сьпікера Сэйму, выказваньні Лукашэнкі “гэта выраз хутчэй асабістых засьцярогаў пра лёс ягонай улады, пра асабісты лёс і ня маюць нічога агульнага з рэчаіснасьцю”.

“Падобныя заявы не дастойныя чалавека, які займае пасаду прэзыдэнта”, – падкрэсьліў Цімашэвіч.

Паводле ягоных словаў, беларускім уладам можа не падабацца тое, што Саюз палякаў у Беларусі ўзначаліў ня той чалавек, на якога яны ставілі.

Уладзімеж Цімашэвіч адзначыў, што Польшча вельмі занепакоеная ўзмацненьнем рэпрэсіяў у Беларусі і тым, што беларускія ўлады дагэтуль належным чынам ня высьветлілі лёс зьніклых палітыкаў.

Гл. таксама • Лукашэнка назваў аксамітныя рэвалюцыі “бандытызмам” • Апазыцыя зьвярнула ўвагу на словы А.Лукашэнкі пра 11 мільярдаў даляраў, калі ён гаварыў пра свае рахункі • Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў камэнтуюць пасланьне А. Лукашэнкі • Штогадовае пасланьне Лукашэнкі – што чакалі ад яго палітыкі • Міністар замежных справаў Польшчы камэнтуе антыпольскія заявы Лукашэнкі • Дэпутат Сэйму незадаволены антыпольскімі заявамі Лукашэнкі • Вінцук Вячорка камэнтуе антыпольскія заявы Лукашэнкі
XS
SM
MD
LG