Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка камэнтуе антыпольскія заявы Лукашэнкі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Вінцук Вячорка, які разам з дэлегацыяй лідэраў беларускай апазыцыі знаходзіцца сёньня ў Варшаве, заявіў Радыё Свабода, што зьвязвае крытычныя выказваньні Лукашэнкі на адрас Польшчы і польскай амбасады ў Беларусі з актывізацыяй кантактаў беларускай апазыцыі з польскім бокам, а таксама з абраньнем няўгоднай асобы на пасаду кіраўніка Саюзу палякаў у Беларусі.

(Вячорка: ) “Гэта ёсьць адначасова і нарыхтоўка, і рэакцыя на апошнія падзеі. А апошнія падзеі тут зьбегліся дзьве: гэта нашыя сустрэчы з прадстаўнікамі выканаўчай і заканадаўчай улады акурат гэтымі днямі, і другое, гэта тыя праблемы зь якімі сутыкнуўся цяпер Саюз палякаў Беларусі. Калі абіраецца на пасаду кіраўніка арганізацыі ня той, чалавек на каго спадзяваліся ўлады, пачынаецца ціск, выкарыстаньне залежнасьці таго ці іншага чалавека ад дзяржаўных структураў, пачынаюцца добра нам вядомыя маніпуляцыі”.

Вінцук Вячорка таксама дадаў, што ў крытычных выказваньнях Лукашэнкі на адрас замежных амбасадаў нічога новага няма

(Вячорка: ) “Гэта традыцыйны пошук ворагаў. Лаві, маўляў, чужога, які нясе нам нейкую вонкавую небясьпеку. Насамрэч, гэта адцягваньне ўвагі грамадзтва ад таго, што ўнутры беларускага грамадзтва сасьпела непрыняцьце гэтага рэжыму. У Беларусі абавязкова будуць перамены і перамены гэтыя будуць зробленыя беларускімі рукамі. Лукашэнку не ўдасца перакінуць віну, адказнасьць на кагосьці іншага”.
XS
SM
MD
LG