Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных справаў Польшчы камэнтуе антыпольскія заявы Лукашэнкі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Міністэрства замежных справаў Польшчы пакуль ніяк не камэнтуе выказваньні Аляксандра Лукашэнкі, аднак толькі што на інтэрнэт-старонцы аўтарытэтнага польскага штодзёньніка “Gazeta Wyborcza” зьявілася выказваньне кіраўніка польскага МЗС Адама Ротфэльда.

Кіраўнік польскага міністэрства замежных справаў Адам Ротфэльд сказаў: “Зварот Лукашэнкі гэта хутчэй праява нарастаючых праблемаў унутры Беларусі – гэта тыпова для недэмакратычных сыстэмаў, якія калі маюць унутраныя праблемы, шукаюць ворагаў звонку”.

Паводле спадара Ротфэльда, “Беларусь цяпер знаходзіцца значна далей ад працэсаў дэмакратычнай трансфармацыі, чым Савецкі Саюз быў ў сярэдзіне 80-х гадоў” – гэтак, паводле “Gazetу Wyborczej” сказаў міністар замежных справаў Польшчы Адам Ротфэльд.
XS
SM
MD
LG