Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі парлямэнт думае пра Беларусь


Ул. інф. У парадак дня паседжаньня парлямэнту Грузіі ўнесены разгляд праекту заявы аб сытуацыі ў Беларусі. У праекце выказваецца занепакоенасьць лёсам беларускіх вязьняў сумленьня і гаворыцца аб падтрымцы беларускага народу.

У дакумэнце сьцьвярджаецца, што беларускія ўлады адымаюць у людзей элемэнтарнае права свабодна выказваць думкі, растоптваюцца прававыя нормы і дэфармуецца справядлівасьць.

Парлямэнт Грузіі выказвае ўпэўненасьць, што беларускі народ “пасьпяхова пераадолее рэтраграднае процістаяньне асобных унутраных і зьнешніх палітычных сілаў”. “Мы верым, што гэта цудоўная эўрапейская краіна не акажацца ў ізаляцыі на шкоду самой Беларусі,” – гаворыцца ў праекце заявы грузінскага парлямэнту.
XS
SM
MD
LG