Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абраны новы папа рымскі


ВАТЫКАН. Новы Папа Рымскі 78-гадовы кардынал з Нямеччыны Ёзэф Рацынгэр узяў сябе імя Бэнэдыкт 16-ты. Зьвяртаючыся да вернікаў з балкону Сыкстынскай капліцы Ватыкану, пантыфік блаславіў горад Рым і ўвесь сьвет. Ёзэф Рацынгэр каля 20 гадоў узначальваў ватыканскую кангрэгацыю веравызнаньняў. Пантыфік гаворыць на 10 мовах. На плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме цяпер – некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек, лунаюць сьцягі, у тым ліку і бел-чырвона-белыя. 265-ы кіраўнік рымска-каталіцкай царквы быў абраны канклявам са 115 кардыналаў за рэкордна кароткі тэрмін. Выбары пачаліся ў панядзелак ўвечары і адбываліся ва ўмовах поўнай ізаляцыі. Спэцыяльнае набажэнства сёньня адбудзецца ў саборы Frauenkirche ў Мюнхене, горадзе, дзе новы папа рымскі Бэнэдыкт 16-ты ад 1977 па 1981 гады быў архіепіскапам. У Мюнхене, як і многіх іншых эўрапейскіх гарадах, сёньня званілі ў званы пасьля таго, як стала вядома пра абраньне новага папы рымскага.
XS
SM
MD
LG