Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылася фармаваньне ўраду Лібану


БЭЙРУТ. Прызначаны на мінулым тыдні прэм’ер-міністар Наджыб Мікаці завяршыў фармаваньне кабінэту. На працягу дзесяці дзён кандыдатуры міністраў павіны быць зацьверджаныя парлямэнтам. Лібан заставаўся без ўраду з лютага, калі пачаліся масавыя акцыі пратэсту, выкліканыя забойствам экс-прэмьера Рафіка Харыры, які выступаў супраць вайсковай прысутнасьці ў Лібане. Міжнародная супольнасьць і лібанская апазыцыя настойваюць, каб ўсеагульныя выбары, заплянаваныя на травень, адбыліся ў прызначаны тэрмін.
XS
SM
MD
LG