Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Cутыкненьне ў Аўганістане


Кабул. У Аўганістане адбылося сутыкненьне паміж ўрадавымі войскамі і талібамі. Прадстаўнік аўганскіх вайскоўцаў заявіў, што бой адбыўся ў паўднёвай частцы правінцыі Забуль. Восем баевікоў забітыя, 16 узятыя ў палон. Апэрацыя праводзілася пры падтрымцы самалётаў вайскова-паветраных сілаў ЗША. Некаторыя з палонных перададзеныя амэрыканскім вайскоўцам.
XS
SM
MD
LG