Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Сэйму незадаволены антыпольскімі заявамі Лукашэнкі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Дэпутат польскага Сэйму, міжнародны сакратар партыі “Закон і справядлівасьць” і адзін з найбольш рэальных кандыдатаў на пасаду міністра замежных справаў у будучым урадзе Польшчы Казімеж Уяздоўскі, пракамэнтаваў заявы Лукашэнкі наступным чынам.

(Уяздоўскі: ) “Вельмі шкада, што так адбываецца, што прэзыдэнт Лукашэнка робіць свой курс яшчэ больш радыкальным і выступае з антыпольскімі заявамі. Гэта сьведчыць аб тым, што дыктатар нэрвуецца. Цяпер беларусы перажываюць цяжкія хвіліны. Мы вельмі нэгатыўна ацэньваем такую палітыку, але час расставіць усё па сваіх месцах. Незалежнасьць і свабода будуць трыюмфаваць у Беларусі”.
XS
SM
MD
LG