Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў прыняла закон аб амністыі


Віталь Цыганкоў, Прага Сёньня Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прыняла адразу ў двух чытаньнях законапраект аб амністыі ў сувязі з 60-годзьдзем перамогі.

У першую чаргу пад амністыю трапляюць удзельнікі Вялікай айчыннай вайны і асобы, узнагароджаныя ардэнамі і мэдалямі падчас вайны.

Амніставаныя будуць таксама непаўнагадовыя, цяжарныя жанчыны, людзі сталага веку, інваліды, ліквідатары Чарнобыльскай аварыі.

Паводле міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, ад далейшага адбыцьця пакараньня могуць быць вызваленыя амаль 4 тысячы чалавек, прысуджаныя да пазбаўленьня волі, і каля 4800 асуджаных да абмежаваньня волі. Амністыя таксама прадугледжвае скарачэньне тэрмінаў пакараньня для амаль 7 тысячаў асуджаных.

Паводле дадзеных на канец 2004 году, у сьледчых ізалятарах і турмах на тэрыторыі Беларусі знаходзілася каля 43 тысячаў чалавек. Па колькасьці асуджаных на душу насельніцтва краіна знаходзіцца на 5 месцы ў сьвеце. Яшчэ некалькі гадоў таму Беларусь была ў гэтым рэйтынгу трэцяй.
XS
SM
MD
LG