Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці думаюць гамельчукі ўдзельнічаць у суботніку?


Казімер Яноўскі, Гомель Ці будзеце вы браць удзел у суботніку і ці апраўдана вяртаньне да савецкай традыцыі красавіцкага суботніку ва ўмовах цяперашняй Беларусі? Гэтае пытаньне задаваў людзям на вуліцах Гомелю наш карэспандэнт.

(Хлопец: ) “Патрэбны суботнікі, каб родная краіна квітнела”.

(Спадар: ) “Як мне, дык яны не патрэбны. Чаго я павінен хадзіць і дарма працаваць? Хутка прыдумаюць кожную суботу хадзіць на суботнікі”.

(Малады рабочы: ) “Два будзе суботнікі. Так начальства нашае распарадзілася”.

(Спадар: ) “Пасьля зімы трэба навесьці парадак. Дома ў сябе мы ж прыбіраемся. Тым больш, Вялікдзень ідзе. Усё трэба прыбіраць, каб былі чысьціня і парадак”.

(Хлапец: ) “Прыбіраць горад, дзе мы жывём, трэба. Аднак па жаданьні, калі чалавек згодны, калі ў яго ёсьць на гэта час. Нельга прымушаць выходзіць на суботнік паводле загаду. Акурат такім чынам і адбівацца жаданьне ўдзельнічаць. Гэта як свабода кожнага чалавека”.

(Спадар: ) “Як начальства гаворыць, так мы і робім”.

(Хлапец: ) “Што было пры сацыялізьме-камунізьме, тое дрэнна. Цяпер усё-такі іншы час, іншае стаўленьне да ранейшых каштоўнасьцяў”.

(Карэспандэнт: ) “Ці будзеце вы браць удзел у суботніку і ці апраўдана вяртаньне да савецкай традыцыі красавіцкага суботніку ва ўмовах цяперашняй Беларусі?”

(Дзяўчына: ) “Будзем мыць вокны ў пад’езьдзе і таксама прыбіраць наш двор, каб ён быў прыгожы. Я лічу, што трэба зьбіраць усіх людзей, каб яны ўсе разам рабілі наш горад прыгажэйшым”.

(Студэнт: ) “Прыбраць родны горад, зрабіць яго чыстым — гэта адно. Але зрабіць з суботніка нейкую скарбонку, кшталту падатку — гэта ўжо зусім іншае”.

(Спадар: ) “Не патрэбна каманда. Трэба, каб усё было добраахвотна”.

(Спадар: ) “Дзяржава ня можа знайсьці сродкаў на ўпарадкаваньне вуліцаў і ў дварах, дык у людзей бяруць. Калі зарабляе чалавек добра, то можна даць. Калі ж заробак маленькі, то як можна вылічваць — у людзей жа на аплату кватэры не хапае?”

(Дзяўчына: ) “Я з Украіны. У нас не праводзяць суботнікаў”.

(Спадарыня: ) “Калі сэрца падказвае, што трэба гэта зрабіць, упрыгожыць зямлю, прыбраць, у такім разе гэта трэба рабіць. Калі сэрца супраць, чалавека сілай нельга прымушаць. Усё, што робіцца пад прымусам, не ад душы, тое Богу непажадана. І гэта не прыносіць нікому радасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG