Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка гаворыць “не!” сацыялёгіі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава “Лукашэнка гаворыць “не!” сацыялёгіі” – такі загаловак мае артыкул у сёньняшнім нумары польскай “Gazety Wyborczej”, у якім апавядаецца пра закрыцьцё ўладамі Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. Больш падрабязна са зьместам публікацыі вас пазнаёміць наш варшаўскі карэспандэнт.

“Галоўным грахом Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, за які яго закрылі, было тое, што інстытут давёў, што Аляксандар Лукашэнка сфальсыфікаваў вынікі апошняга рэфэрэндуму ў Беларусі”, – піша “Gazetа Wyborczа”.

Польскі штодзёньнік піша таксама пра іншыя “грахі” інстытуту, як напрыклад ужываньне скарочанай назвы ці прысутнасьць у навуковай радзе замежных навукоўцаў, якія беларускі суд акрэсьліў як “брутальнае парушэньне заканадаўства”.

Паводле кіраўніка інстытуту Алега Манавева, “інстытут закрылі за тое, што, прыкладам, карэспандэнт “Gazety Wyborczej”, распавядаючы пра інстытут, не ўжыў поўную , а толькі скарочаную назву гэтай установы”.

“Пасьля таго, як суд зьліквідаваў Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, у Беларусі не засталося ніводнага незалежнага цэнтру дасьледаваньняў грамадзкай думкі”, – адзначае польскі штодзёньнік.

• Вярхоўны суд ліквідаваў НІСЭПД • НІСЭПД: пры наяўнасьці моцнага канкурэнта за Лукашэнку прагаласуюць 28.4%
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG