Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кракаве пад патранажам віцэ-спькера Эўрапарлямэнту пачаліся Дні беларускай культуры (рэпартаж і поўная праграма)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Кракаве пачынаюцца Дні беларускай культуры, які працягнуцца пяць дзён. Цягам гэтага мерапрыемства, якое адбываецца пад патранатам віцэ-сьпікера Эўрапарлямэнту Януша Анышкевіча і прарэктара кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту Анджэя Хвальбы, жыхары старажытнай польскай сталіцы змогуць пазнаёміцца з творчасьцю беларускіх музыкаў, мастакоў, паэтаў, а таксама сустрэцца з прадстаўнікамі беларускамоўных незалежных мэдыяў зь Беларусі і Беласточчыны. Дні культуры ладзяцца на грамадзкіх пачатках, без аніякай дапамогі беларускіх уладаў.

Упершыню Дні беларускай культуры ў Кракаве ладзіліся летась і ўжо тады зьвярнулі на сябе ўвагу незвычайным размахам, нягледзячы на тое, што гэта студэнцкая ініцыятыва. Што да сёлетніх Дзён, дык у межах матэрыялу цяжка нават пералічыць усіх гасьцей – праграма імпрэзы займае 8 друкаваных старонак.

Пра найбольш адметныя падзеі, што адбудуцца ў межах Дзён беларускай культуры 2005 гаворыць Тамаш Бакуновіч, адзін з арганізатараў імпрэзы.

(Бакуновіч: ) “Ну вось напрыклад серада: прыедуць Булгакаў, Скурко – зь імі спатканьне раніцай, а па абедзе спатканьне з рэдактарамі беларускіх мэдыяў у Польшчы – Вапа, Хмялеўскі будуць. Можна будзе пагаварыць, параўнаць – гэта цудоўна”.

Але жыхары Кракава змогуць пазнаёміцца ня толькі з выдаўцамі беларускіх мэдыяў. Будуць канцэрты бардаў, рок– і фольк-рок гуртоў, сустрэчы з паэтамі, публіцыстамі, беларускімі і польскімі гісторыкамі і палітолягамі, якія займаюцца пытаньнямі Беларусі. Можна будзе паглядзець таксама дакумэнтальныя фільмы, прысьвечаныя Беларусі і мастацкі фільм “Акупацыя містэрыі”.

Арганізатары кажуць, што па дапамогу да беларускіх уладаў яны не зьвярталіся.

(Бакуновіч: ) “Мы папросту маем ахвоту паказаць беларускую культуру тут у Кракаве і па ўсёй Польшчы. Мы паказваем беларускую культуру, якая нас цікавіць, а гэта значыць нацыянальную культуру Беларусі, а не афіцыйную”.

Дні беларускай культуры ў Кракаве будуць доўжыцца да 23 красавіка.



Праграма

Pod patronatem Wiceprzewodniczącego Parlamentu Europejskiego Dra Janusza Onyszkiewicza

Prorektora Uniwersytetu Jagiellońskiego Prof. Andrzeja Chwalby

Дні беларускай культуры

у Кракаве 19-23 красавіка 2005

19 IV. Аўторак

Інаўгурацыя ІІ выданьня Дзён беларускай культуры ў Кракаве

11.30 Інаўгурацыйная лекцыя. Праф. Гжэгаж Бабінскі (Катэдра Сацыялёгіі народу і этнічных стасункаў, Інстытут амэрыканістыкі ды палянійных дасьдедаваньняў Ягелёнскага ўнівэрсытэта): Эвалюцыя ідэі народу ў Цэнтральнай Эўропе і фармаваньне беларускай нацыянальнай культурнае тоеснасьці. Месца: Аўля Collegium Novum Ягелёнскага ўнівэрсытэта, ul. Gołębia 24



13.30-15.00 Сэмінар: Усходняе вымярэньне палітыкі Эўразьвязу Удзельнікі: Гжэгаж Грамадзкі (Фундацыя Стафана Баторы); Марыюш Машкевіч (былы пасол Польскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь); Праф. Гжэгаж Пшэбінда (дырэктар Інстытута ўсходнеславянскай філялёгіі Ягелёнскага ўнівэрсытэта). Яўген Вапа (галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, старшыня Саюзу беларусаў у Польскай Рэспубліцы;

Уступнае слова: Павал Казанецкі (Усходнеэўрапейскі дэмакратычны цэнтар – УДЦ).

Месца: Аўля імя кс. Юзафа Цішнэра, Інстытут гісторыі Ягелёнскага ўнівэрсытэта, ul. Gołębia 13

18.00 Сучасную беларускую музыку прэзэнтуе: Ілона Карпюк (старшыня Беларускага таварыства студэнтаў, суарганізатарка “Басовішча” – Музычнага фэстывалю Маладой Беларусі);

Месца: Klub pod Jaszczurami, Rynek Główny 8

19 IV Адкрыцьцё выставаў:

Грамадзянская Беларусь – Усходнеэўрапейскі дэмакратычны цэнтар; Тамтэйшыя – Міжфакультэтнае навуковае кола Albaruthenica Варшаўскага ўнівэрсытэта. Месца: Кляштар айцоў дамініканцаў ul. Stolarska 12

20 IV >> Серада

Мас-мэдыі і беларуская грамадзянская супольнасьць (у рамках “Усходніх спатканьняў) Інстытута ўсходнеславянскай філялёгіі ЯУ) 10.00 Лекцыя др Валер Булгакаў (галоўны рэдактар часопіса „ARCHE”, Менск) Беларускія мэдыі і грамадзянская супольнасьць – рэчаіснасьць, пэрспэктывы, шанцы. Месца: Sala konferencyjna Biblioteki Jagiellońskiej, ul. Oleandry 3

12.00-15.00 Сэмінар Уплыў мэдыяў на фармаваньне публічнай думкі ў Беларусі Удзельнікі: Др Валер Булгакаў (галоўны рэдактар часопіса “ARCHE”, Менск); Андрэй Скурко (намесьнік рэдактара тыднёвіка “Наша Ніва”, Менск); Андрэй Хадановіч (Філялягічны факультэт Менскага ўнівэрсытэта, паэт, перакладчык). Кіраўніца сэмінару: Агата Вежбоўска-Мязга (Цэнтар усходніх дасьледаваньняў) Месца: Sala konferencyjna Biblioteki Jagiellońskiej, ul. Oleandry 3

18.00 Беларускія мэдыі ў Польшчы Сустрэча зь Юрым Хмялеўскім (галоўны рэдактар часопіса “Czasopis”, старшыня Таварыства беларускіх журналістаў у Польшчы) і Яўгенам Вапам (галоўны рэдактар тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, старшыня Саюзу беларусаў у Польскай Рэспубліцы). Месца: Sala Fontany (I p.), Klub Dziennikarzy „Pod Gruszką”, ul. Szczepańska 1

19.30 канцэрт WZ-Orchestra (гурт, лідэрам якога зьяўляецца Зьміцер Вайцюшкевіч, харызматычны беларускі музыка, мультыінструмэнталіст, кампазытар кінамузыкі, чалец культавых гуртоў “Крыві” і “Палац”). Месца: Loch Camelot, ul. Św. Tomasza 17

21.00 Сустрэча зь беларускімі паэтамі й бардамі Удзельнікі: Алесь Аркуш (Полацак); Зьміцер Бартосік (Mенск); Андрэй Хадановіч (Менск). Месца: Kawiarnia Naukowa, ul. Jakuba 29-31



21 IV >> Чацьвер, Гісторыя Беларусі



10.00 Лекцыя Др Алег Латышонак (Катэдра Беларускай культуры, Беластоцкі ўнівэрсытэт, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы): Адкрываньне беларускай гісторыі Месца: Sala im. Michała Bobrzyńskiego, Collegium Maius UJ, ul. Jagiellońska 15



12.00-15.00 Сэмінар Польшча – Беларусь: гісторыя й сучаснасьць Удзельнікі: Праф. Анджэй Новак (Інстытут гісторыі Ягелёнскага ўнівэрсытэта); Праф. Анджэй Раманоўскі (Катэдра Літаратурнай культуры памежжа, Інстытут Паляністыкі Ягелёнскага ўнівэрсытэта); Др Генадзь Семянчук (Катэдра Археалёгіі і этналёгіі Ўнівэрсытэта ім. Янкі Купалы ў Горадні). Кіраўнік сэмінару: Др. Алег Латышонак (Катэдра Беларускай культуры, Беластоцкі ўнівэрсытэт, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы). Месца: Sala im. Michała Bobrzyńskiego, Collegium Maius UJ, ul. Jagiellońska 15

17.30 Кабарэт: Канкан (Горадня) Месца: Scena Moliere, ul. Szewska 4

20.00 Канцэрт рок-музыкі* ELOE (Кракаў), RIMA (беларускі гурт зь Беласточчыны). Месца: Kawiarnia Naukowa, ul. Jakuba 29-31

21.00 Выступ блюзавага гурту*: „Чатыры і восем” (Менск) Месца: Klub Jazzowy INDIGO, ul. Floriańska 26

22 IV >> Пятніца, Беларуская тоеснасьць.

10.00 Лекцыя Пётр Рудкоўскі ОП Беларускія праблемы з тоеснасьцю Месца: Sala im. Michała Bobrzyńskiego, Collegium Maius UJ, ul. Jagiellońska 15

12.00-15.00 Сэмінар Беларускія тоеснасьці Удзельнікі: Алесь Аркуш (сузаснаваўца Таварыства вольных літаратараў, галоўны рэдактар часопіса “Калосьсе”, паэт, перакладчык, Полацак); Зьміцер Бартосік (журналіст „Arche” i „Нашай Нівы”, бард; Менск); Др Валер Булгакаў (галоўны рэдактар часопіса „Arche”, Менск); Андрэй Хадановіч (Факультэт філялёгіі, Менскі ўнівэрсытэт, паэт, перакладчык); Рафал Садоўскі (Цэнтар усходніх дасьледаваньняў). Кіраўнік сэмінару: Войцех Бародзіч-Смалінскі (Цэнтар міжнародных адносін). Месца: Sala im. Michała Bobrzyńskiego, Collegium Maius UJ, ul. Jagiellońska 15

16.30 Сустрэча ў рамках Дамініканскай школы сучаснасьці “Чаму на Беларусі немагчымая рэвалюцыя” – пра сытуацыю Беларусі ўвогуле ды пра палітыку, культуру й мас-мэдыі ў асаблівасьці будуць разважаць др Валер Булгакаў, галоўны рэдактар „ARCHE” і Андрэй Скурко, намесьнік рэдактара “Наша Ніва”. Месца: Кляштар айцоў дамініканцаў, ul. Stolarska 12, Kapitularz

Беларускі фільм I Прагляд беларускага фільма* (пры супрацоўніцтве з TVP3 Białystok) 19.00 Партызанская школа, рэж. Юры Каліна, 2004, 23 хвіл. Дажынкі па-беларуску, рэж. Мікола Ваўранюк, 2004, 15 хвіл. Апошні дыктатар Эўропы, рэж. Юры Каліна, 2003, 28 хвіл.

21.00 Акупацыя Містэрыі, рэж. Андрэй Кудзіненка, 2004, 88 хвіл. Месца: Kino pod Baranami, Rynek Główny 27

23 kwietnia >> Субота

Беларускі фільм II Прагляд Беларускага фільма* (пры супрауоўніцтве з TVP3 Białystok)

12.30 Рэж. Юры Каліна: Пагоня за праўдай, 2003, 48 хвіл. Чарнобыльцы, 2000, 28 хвіл.

14.30 Мікола Ваўранюк: Графіці і кроў, 2002, 20 хвіл. Іканастас ды музыка, 2002, 13 хвіл. Мне сьнілася Хана, 1999, 33 хвіл.

16.00 Краіна песьняў журботных, рэж. Віктар Асьлюк, 1998, 20 хвіл. Жывем на мяжы, рэж. Віктар Асьлюк, 1998, 30 хвіл. Лёс аднаго хлапчука, 2001, 49 хвіл.

Месца: Kino pod Baranami, Rynek Główny 27

* Obowiązują zaproszenia lub bilety

АРГАНІЗАТАРЫ: Кола студэнтаў Міжнародных адносін Ягелёнскага ўнівэрсытэта, Усходняе Кола Ягелёнскага ўнівэрсытэта

СУАРГАНІЗАТАРЫ: Інстытут Палітычных навук і міжнародных адносін ЯУ, Інстытут Амэрыканістыкі і палянійных дасьледаваньняў ЯУ, Інстытут ўсходнеславянскай філялёгіі ЯУ, Інстытут Гісторыі ЯУ, Рада навуковых колаў ЯУ, Усходнеславянскі дэмакратычны цэнтар, Marco der Pole, Erasmus Student Network ЯУ, Навуковае таварыства PHAROS, Таварыства “Ўсходняя пэрспэктыва”, Бункер мастацтва, Дамініканская школа сучаснасьці, Выдавецтва Бездарожжа, Moliere, Кіно пад баранамі, Навуковая кавярня, TVP3 Białystok, Мясцовае самакіраваньне ў Кракаве, Кола студэнтаў Этнічных дасьледаваньняў ЯУ, Беларускае згуртаваньне студэнтаў, Клюб журналістаў “Пад грушкай” – Кракаўскі фонд журналістаў

МЭДЫЯЛЬНЫ ПАТРАНАТ: “Tygodnik Powszechny”, “TVP3 Kraków”, тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”, “Czasopis” (беларускі грамадзка-культурны часопіс)

КААРДЫНАТАРЫ ІІ ВЫДАНЬНЯ ДЗЁН БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Тамаш Бакуновіч (tomaszbakun@poczta.fm), Адам Пухэйда (adam.puchejda@wp.pl), Тамаш Пугацэвіч (tha@op.pl)

СУПРАЦОЎНІЦТВА: Др Генадзь Семянчук, Мартына Квяткоўская

ДЗЯКУЕМ ТАКСАМА ЗА ДАПАМОГУ: Луцыі Малец-Карнаеў, Магдзе Мрожак, Дамініцы Балякоўскай, Тамашу Слёнскаму, Элі Жак, Гжэгажу Руску і Марце Дэтыне
XS
SM
MD
LG