Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША папярэдзілі Ізраіль


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты папярэдзілі Ізраіль пра недапушчальнасьць пашырэньня габрэйскіх паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях. Гэтак Вашынгтон адрэагаваў на ўчорашняе рашэньне Ізраілю пабудаваць яшчэ 50 дамоў у паселішчы на Заходнім беразе Ярдану. Таксама ўчора прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон паведаміў, што пачатак вываду войскаў з паласы Газа, прызначанае на сярэдзіну ліпеня, можа быць адкладзенае на тры тыдні.
XS
SM
MD
LG